Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 
"Прастора дызайну". Выстаўка, прысвечаная 35-годдзю факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Выстаўка паказвае дасягнення вядучай школы дызайну нашай краіны, выхаванцамі якой з'яўляюцца некалькі сотняў спецыялістаў гэтай галіны мастацтва. Акрамя таго, выстаўка дэманструе, якую ролю адыгрывае дызайн ў жыцці грамадства сучаснай індустрыяльна-інфармацыйнай эпохі і які ўнёсак у развіццё гэтай галіны дзейнасці чалавека ў Беларусі ўнесла праца факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Факультэт, які быў заснаваны ў 1976 годзе, у цяперашні час ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па 2 спецыяльнасцях, 10 напрамках і 7 спецыялізацыях: спецыяльнасць "Дызайн" - напрамкі: дызайн аб'ёмны (спецыялізацыі: дызайн сродкаў вытворчасці і транспарту, дызайн вырабаў бытавога спажывання, дызайн мэблі ); дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя (спецыялізацыі: дызайн інтэр'ераў, экспазіцыйны дызайн); дызайн графічны (спецыялізацыя фотаграфіка); дызайн камунікатыўны (спецыялізацыя тэлерэклама), дызайн віртуальнага асяроддзя; спецыяльнасць "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" - напрамкі: вырабы з керамікі; вырабы са шкла; вырабы з металу; вырабы з тэкстылю; гарнітур.

У залах музея можна ўбачыць работы студэнтаў мінулых гадоў, а таксама работы цяперашніх выхаванцаў факультэта. Экспазіцыя дае ўяўленне аб тым, што такое дызайн сёння, як фарміруецца гарманічнае прадметнае, візуальнае і інфармацыйнае асяроддзе.

Падчас выставы адбудуцца суправаджальныя мерапрыемствы: сустрэчы з выкладчыкамі кафедраў і прэзентацыя работы факультэта.