Навігацыя па сайту
Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 
Выстаўкі арт-аб'ектаў і інсталяцый з лямцу і святла “ НаПраСьвет”.

17 снежня 2012 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі арт-аб'ектаў і інсталяцый з лямцу і святла НаПраСьвет.  

Праект “НаПраСьветдазваляе па-іншаму паглядзець на архаічны матэрыял – лямец і традыцыйную тэхналогію – валянне.

Зірнуўшы «напрасьвет» на нятканае лямцавае палатно, аўтары прадастаўляюць нам магчымасць адчуць непаўторную індывідуальнасць аб’екта з лямцу, дзе канчатковая мэта кожнай інсталяцыі - не толькі фізічнае яе абазначэнне у матэрыяле, але і  візуальны эфект гульні святла.

У выстаўцы і суправаджальных мерапрыемствах прымаюць удзел беларускія мастакі і майстры: Анастасія Арайс, Людміла Дамнянкова, Наталля Аждзер, Вераніка Багачова і іншыя, а таксама ганаровыя госці: Гуніла Пэтаў Шоберг (Швецыя-Фінляндыя), Яна Волкава і Наталля Ігнацьева (Расія).

Праект з’яўляецца міжнародным і садзейнічае ўмацаванню культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валяння, яго мэтай дэкларуецца “пашырэнне архаічнага паняцця лямцу як выразнага сродка сучаснага тэкстылю”.

У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены арт-аб'екты з нятканага ваўнянага палатна (свяцільнікі і інсталяцыі).

У межах праекта 13 снежня ў 18.00 у актавай зале бібліятэкі імя Пушкіна (Мінск, вул. Гікала, 4) адбудзецца лекцыя “Мастацтва валяння: гісторыя і сучаснасць” (чытае Гуніла Пэтаў Шоберг). Уваход вольны, чакаем усіх зацікаўленных.

 15 снежня для удзельнікаў выстаўкі пройдзе творчы семінар “Галава ў аблоках”, на якім майстры атрымаюць вопыт сумеснай творчай працы. Вынік семінара можна будзе пабачыць на выстаўцы.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:

+ 375 17 284 86 21
+ 375 29 322 68 57
+ 375 29 648 24 90

Выстаўка будзе працаваць па 5 студзеня 2013 года.

аддзел выставак

2882468