Навігацыя па сайту
Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 

4 снежня 2014 года а 19-ай гадзіне ў конферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца лекцыя культуролага, незалежнага куратара, пісьменніка Веры Тольманн (Берлін, Германія) «Імперыі выяў». Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Республіцы Беларусь.

Dron-тэхналогіі, выявы, якія смадэліраваны кампутарам (CGI images) і шырока распаўсюдзіліся, інфармацыя, якая стала даступнай шырокай грамадскасці, дзякуючы Эдварду Сноўдэну (E. Snowden) – усе гэтыя і іншыя факты акупацыі нашага прыватнага і паўсядзённага жыцця рознымі гаджэтамі і тэхналогіямі вымушаюць нас крытычна ставіцца  да  гэтых тэхнічных навінак. Гэта той выпадак, калі ўмовы фарміруюць змест. У грамадстве, чыя эканоміка выявы патрабуе бачнасці (Face Time, Skype video, праграмнае забеспячэнне для распазнання твару і дадаткаў, такіх як Snapchat), ідэальна сканструяваныя іміджы фарміруюць новыя імперыі рухомых карцінак.  Напрыклад, кампанія Google выпусціла высока эстэтычныя карцінкі-застаўкі сваіх серверных ферм (server farms), як прыклад штучнай празрыстасці. Станоўчы эфект гэтых сгенераваных выяў у высокім вызначэнні ў тым, што яны могуць быць лёгка апазнаны як прадукты капіталізма. Такім чынам, капіталізм і яго эфекты ўздзеяння таксама становяцца прадметамі крытыкі.

Як мастакі реагіруюць на гэтыя выклікі? З пазіцыі сцвярджэння ці адмены? Што можна ўбачыць за рэпрэзентацыяй тэхналогіі? Як мастакі адлюстроўваюць умовы вытворчасці і эканомікі выявы?

Вера Тольманн будзе абмяркоўваць гэтыя аспекты на прыкладзе наступных відэа-работ, якія ўзнімаюць пытанні працы, лічбавых дадзеных і візуальнай культуры:

 

Versions (2012) by Oliver Laric

All that is solid melts into data (2014) by Boaz Levin and Ryan Jefferey

Strada Fabricii (2010-11) by Cathleen Schuster and Marcel Dickhage

Lily's Laptop (2014) by Judith Hopf

 

Вера Тольманн (1976)

вывучала прыкладную культуралогію і практычную эстэтыку ва Універсітэце Хільдэсхайма (University of Hildesheim), культуралогію ва Універсітэце Джона Мура ў Ліверпуле (John Moores University, Liverpool).

Яе праца факусіруецца вакол тэм: Інтэрнэт практыкі и тэорыі, дыскурс змены клімату, прыняцце Кітая на Захадзе. 

У 2013 яна выступіла сакуратарам 9-ага выпуска Video Vortex канферэнцыі ў Цэнтры Дыгітальных Культур Leuphana University Luneburg, веб-відэа серыі «Будучае кіно» для Kurzfilmtage Oberhausen. Сумесна с Оліверам Леронам Шульцам (Oliver Lerone Schultz) працавала над новымі фармацыямі и аплікацыямі відэа. Вера Тольманн з`яўляецца сарэдактарам некалькіх выданняў і аўтарам шэрагу публікацый для каталогаў і часопісаў. Адно з апошніх – эсэ «Дзіўны Паўночны Мядзведзь: Актывісты візуальна атакуюць празмерна эмацыялізіраваную выяву клона» было апублікавана ў Image Politics of Climate Change. Visualizations,Imaginations, Documentations. (Birgit Schneider, Thomas Nocke (eds.), transcript 2014).