Навігацыя па сайту
Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 
Аддзелы

Асноўнай задачай дзейнасці музея з'яўляецца фарміраванне музейнага збору і яго навуковая апрацоўка. Праца з фондавымі калекцыямі - гэта стварэнне аптымальных прыёмаў для адбору, захоўвання, даследавання, выкарыстання музейных прадме��аў і папулярызацыя прадметаў музейных калекцый.

Праца з фондамі складаецца з шэрагу этапаў:

1. Камплектаванне музейных фондаў згодна канцэпцыі музея - адбор найбольш прафесійных твораў (адбор з выстаў і майстэрняў мастакоў, закупка і прыём падарункаў а�� мастакоў);
2. Улік музейных прадметаў - замацаванне за адабранымі прадметамі пэўнага юрыдычнага статусу, стварэнне навуковай і ўліковага дакументацыі.
3. Захоўванне музейных фондаў - меры накіраваныя на абарону музейнага збору (стварэнне ўмоў захоўвання: тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, належнае кругласутачная ахоўная сістэма, супрацьпажарная ахова, назіранне за прадметамі, іх рэстаўрацыя і кансервацыя па неабходнасці і інш);

4. Навукова-даследчая работа - навуковая апрацоўка і вывучэнне, стварэнне каталогаў музейных калекцый, перадача інфармацыі пра іх у Дзяржаўны каталог Музейнага фонду РБ.

Прадмет і мэты дзейнасці аддзела выставак.
1. Вывучэнне, асэнсаванне i прапаганда сучаснага выяўленчага мастацтва ў мэтах развіцця
iнтэлeктyaльныx, маральных, культурных i творчых магчымасцей грамадзян Рэспублікі Беларусь,
выхавання ў ix нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да нацыянальнай i агульначалавечай культуры;
2. Аб'ектыўнае інфармаванне грамадства аб стане сучаснага выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так i за яе межамі;
3. Праектаванне i стварэнне музейных экспазіцый i выставак;
4. Распаўсюджванне новых ведаў аб мастацтве праз стварэнне экспазіцый i выставак, правядзенне розных мерапрыемстваў;
5. Вядзенне абмену выстаўкамі з айчыннымі i замежнымі музеямі, арганізацыя выставак у іншых населеных пунктах рэспублікi і па-за яе межамі.


Прадмет і мэты дзейнасці навукова-экспазіцыйнага аддзела.

1. Удзельнічаць у распрацоўцы навуковых канцэпцый, сцэнарыяў, тэматычных структур, мастацкага рашэння выстаў;
2. Весці навуковую працу па фарміраванню калекцый і складанню каталогаў музея, распрацоўцы навуковай канцэпцыі музея;
3. Весці навукова-асветніцкую працу:
чытаць лекцыя, праводзіць экскурсіі;
удзельнічаць у навуковых канферэнцыях, семінарах, выступаць з дакладамі і паведамленнямі як у музеі так і па-за яго межамі;
4. Рыхтаваць навукова-метадычныя распрацоўкі да выставак;
5. Вывучаць навукова-метадычную літаратуру па пытаннях гісторыі і тэорыі беларускага і замежнага мастацтва.