Выстава FASHION IS MY PASSION! Модная індустрыя 70-х — 90-х гадоў: беларускі фармат
21 кастрычніка 2015
г. а 17-ай гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці,
47) адбудзецца адкрыццё выставы FASHION IS MY PASSION! Модная індустрыя 70-х —
90-х гадоў: беларускі фармат. Выстава праходзіць ў рамках Месяца фатаграфіі ў
Мінску.
Куратары: Вольга Рыбчынская, Ганна Самарская
FASHION IS MY PASSION — гэта першая спроба паглядзець на індустрыю беларускай
моды праз прызму асабістых гісторый і ўспамінаў актыўных удзельнікаў тых
падзей. Як
функцыянавала беларуская модная індустрыя з 70-х да 90-х гадоў, і хто стаяў
каля яе вытокаў? Відавочна, што ў познесавецкі перыяд мода ўсё яшчэ з’яўлялася
«парадным партрэтам» савецкай дзяржавы, часткай ідэалагічнай канцэпцыі
ўтапічнага праекта «светлай будучыні», які, нягледзячы на шматгадовае і
татальнае панаванне, у гэты перыяд ужо знаходзіўся ў крызісе. Якім чынам
змянялася мода ў БССР? Ці стала незалежнасць 90-х каталізатарам радыкальных
зменаў?
У межах гэтай выставы
мы прапануем казаць пра моду як пра знакавую сістэму, сканцэнтравацца на
вывучэнні поля fashion-індустрыі Беларусі: інстытутаў і галоўных гульцоў,
узаемаадносін паміж імі. У дадзеным выпадку фотаздымак робіцца адначасова і
дакументам, які ілюструе гэтую сістэму знакаў і вобразаў, і асаблівай спецыфічнай
мовай апавядання. Так мы паспрабуем адказаць на пытанне: наколькі магчыма і
дарэчна наогул казаць пра беларускую fashion-фатаграфію як пра феномен.
Праект рэалізаваны пры
падтрымцы Тамары Ганчаровай, Юрыя Кот, Андрэя Шчукіна, Рыгора Ліўшыца, Георгія Ліхтаровіча, народнага фотаклуба “Мінск”.
Старонка мерапрыемства
на Facebook: https://www.facebook.com/events/403130746552562/
http://mfm.by/museum-of-modern-fine-art/fashion-is-my-passion/
Выстава працягнецца па 7
лістапада 2015 г.
VK
FaceBook