Выстаўкі арт-аб'ектаў і інсталяцый з лямцу і святла “ НаПраСьвет”.
17 снежня 2012 года а 17
гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі арт-аб'ектаў
і інсталяцый з лямцу і святла “ НаПраСьвет”.
Праект
“НаПраСьвет” дазваляе па-іншаму паглядзець
на архаічны матэрыял – лямец і традыцыйную тэхналогію – валянне.
Зірнуўшы
«напрасьвет» на нятканае лямцавае палатно, аўтары прадастаўляюць нам
магчымасць адчуць
непаўторную індывідуальнасць аб’екта з
лямцу, дзе канчатковая мэта кожнай інсталяцыі - не толькі
фізічнае яе абазначэнне у матэрыяле, але і
візуальны эфект гульні
святла.
У выстаўцы і суправаджальных мерапрыемствах
прымаюць удзел беларускія мастакі і майстры: Анастасія Арайс, Людміла Дамнянкова, Наталля Аждзер, Вераніка
Багачова і іншыя, а таксама ганаровыя госці: Гуніла Пэтаў Шоберг
(Швецыя-Фінляндыя), Яна Волкава і Наталля Ігнацьева (Расія).
Праект з’яўляецца міжнародным і садзейнічае
ўмацаванню культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі
валяння, яго мэтай дэкларуецца “пашырэнне архаічнага паняцця лямцу як выразнага
сродка сучаснага тэкстылю”.
У экспазіцыі выстаўкі будуць
прадстаўлены арт-аб'екты з нятканага ваўнянага палатна (свяцільнікі і
інсталяцыі).
У межах праекта 13 снежня ў 18.00 у актавай зале
бібліятэкі імя Пушкіна (Мінск, вул. Гікала, 4) адбудзецца лекцыя “Мастацтва
валяння: гісторыя і сучаснасць” (чытае Гуніла Пэтаў Шоберг). Уваход вольны,
чакаем усіх зацікаўленных.
15 снежня для
удзельнікаў выстаўкі
пройдзе творчы семінар “Галава ў аблоках”, на якім майстры атрымаюць вопыт сумеснай творчай
працы. Вынік семінара можна будзе пабачыць на выстаўцы.
Па
ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах:
+
375 17 284 86 21
+
375 29 322 68 57
+
375 29 648 24 90
Выстаўка будзе працаваць па 5
студзеня 2013 года.
аддзел выставак
2882468
VK
FaceBook