|
|
|
Міжнародныя выстаўкі
Музей увесь час супрацоўнічае з музейнымі арганізацыямі, галерэямі амаль усіх рэгіёнаў нашай краіны, вядзецца распрацоўка кірункаў супрацоўніцтва з замежнымі структурамі.
Музей штогод праводзіць 10-12 перасоўных выставак з фондавых матэрыялаў у гарадах Беларусі і за мяжой. Напрыклад, выстава "Новая калекцыя года" ўжо традыцыйна з года ў год прадстаўляецца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі Г.Г. Паплаўскага, "Гомельскім палацава-паркавым ансамблі", Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку". Выставачны праект "Маладыя мастакі Беларусі BelArt" паспяхова рэалізаваны ў Маскве і ў абласных гарадах Беларусі. Аддзел фондаў на працягу года прымае на экспанаванне больш 4000 адзінак захоўвання на 40-45 музейных выставак. За час існавання Музея фондавыя працы былі прадстаўлены ў Германіі, Францыі, Бельгіі, Польшчы, ��таліі, Кітаі, Украіне, Расіі і шматлікіх іншых краінах. Камплектаванне выязных выставак шматлікіх тэматык накіравана на розную мэтавую і ўзроставую аўдыторыю.
- Выстаўка «Бел арт» у Баранавічскім краязнаўчым музеі з 30.01.2012г.
У выстаўке прадстаўлены 87 твораў, з якіх жывапісу - 39, графікі - 24, скульптуры - 14, ДПІ – 10. Мастакі-ўдзельнікі: Рымашэўскі С., Савіч А., Сілівончык Г., Чубукоў Д., Басалыга А., Дунец А., Якавенка Ю., малахаў В., Асташоў А., Калтыгін М.
- Выстаўка “Прастора і форма” у Глускім раёным краязнаўчым музеі з 10.02.2012 па 30.03.2012г. У выстаўке прадстаўлены 55 адзінак твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мастакі-ўдзельнікі: Бартлава В.П., Пілюзіна Н.В., Фалей Г.А., Обадава А.В., Сазыкіна В.Ю. і інш.
|
|
|
|
VK
FaceBook