СЯМЕЙНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ў Музеі Сучаснага выяўленчага
мастацтва
26, 27 і 28 снежня
Праз творчасць бліжэй адзін да аднаго!
На тры дні Музей сучаснага выяўленчага мастацтва апускаецца ў цёплую і
сяброўскую атмасферу навагодняга свята. Сямейны фестываль - альтэрнатыва
вялікім ёлкам і месцам пазнавальнага і забаўляльнага вольнага часу для ўсёй
сям'і. Кожны ад 0 да 99 гадоў зможа знайсці тут занятак па душы. Працуем з
11.00 і да вечара, наш адрас: пр. Незалежнасці, 47.
На майстар-класе
Алены Гіль мы паглыбемся ў атмасферу сатворчасці ў кампаніі самых юных і
таленавітых мастакоў. Прыходзьце ўсёй сям'ёй - будзем вучыцца ў дзетак маляваць
непасрэдна, і адначасовага будзем дапамагаць ім у няпростай задачы пазнання ўсяго, што нас акружае. У ст��дыі малюнка
Сашы Страшко будзем ствараць арыгінальныя малюнкі і падарункі да Новага
Году. Пад кіраўніцтвам Юліі Дзік і Ганны Данчанкі юныя ўдзельнікі
фестывалю змогуць стаць акцёрамі і інсцэнаваць калядныя казкі, а дараслейшыя ўдзельнікі
стварыць неардынарныя віншаванні і атрымаць магічныя пажаданні на 2014 год.
Прафесійны скульптар Павел Вайніцкі
правядзе аўтарскі майстар-клас для маладых мастакоў. Хлопчыкаў і дзяўчынак падараслей
мы запрашаем прыняць удзел у TALAKA.GAME:
імітацыйнай гульні, дзе тут і цяпер мы вучымся праяўляць ініцыятыву і вырашаць
праблемы. З HobbyCenter.by трапляем
у свет авіабудаўніцтва і радыёкіраваных танкаў. Гуляем у развіваючыя гульні і
даведаемся пра гісторыю іх стварэння разам з SkillToys (yo - yo, fingerboard, кубік - Рубік).
У кінапакоі Вас чакае прагляд каляднага кіно, старыя
і любімыя мульцікі. А таксама, спецыяльна для Вас, супрацоўнікі выставачнага
аддзела падрыхтавалі экскурсію па патаемных месцах музея - па месцах, куды
звычайна глядач не трапляе. І гэта толькі некаторыя з мерапрыемстваў -
прыходзьце, будзе весела!
Партнёры фестывалю: www.meshok.by, TALAKA.by, SkillToys.by, Hobbycenter.by,
Цэнтр LIFETIME, ініцыятыва MamaTime.
Увага! Колькасць месцаў удзельнікаў майстар-класаў абмежавана. Папярэдні запіс
на мерапрыемствы па тэл. 288 24 68.
Уваход на мерапрыемства 12.000 (дзеці да 3х гадоў бясплатна).
Праграма мерапрыемстваў:
Чацвер 26 снежня,
11.00 - 12.00 - экскурсія “Патаемнасць музея – 1”. Такога музея вы яшчэ не
бачылі! (сустракаемся ў холе).
11.00 - 13.00 - Skilltoys - гульні для мэтанакіраваных хлопчыкаў і дзяўчынак. Не
толькі гуляем, але і даведаемся пра гісторыю стварэння цацак! (Вялікая зала).
16.00 - 18.00 - КІНАПАКОЙ. Прагляд старых добрых савецкіх мульцікаў. (Канферэнц
- зала).
Пятніца 27 снежня,
11.00 - 12.00 - экскурсія “Патаемнасць музея – 2”. Запрашаем юных шукальнікаў
адкрыць зусім іншы музей! (сустракаемся ў холе).
11.00 - 13.00 - Тэатр цудаў! Інсцэнаванне каляднай казкі. Вядучыя: Ю.Дзік, А.Данченко. (Канферэнц-зала).
11.00 - 13.00 - артыстычны майстар-клас па лепцы для юных удзельнікаў
фестывалю. Вядучы: мастак Павел Вайніцкі. (Малая зала).
11.00 - 13.00 - Прэзентацыя цацак HobbyCenter.by. У Вас будзе магчымасць не
толькі ўбачыць экспазіцыю радыёкіраваных верталётаў і танчыкаў, але і апрабаваць
іх у дзеянні. (Вялікая зала).
13.30 - 14.00 - экскурсія “Патаемнасць музея – 3”. І такога музея вы таксама не
бачылі! (сустракаемся ў холе).
13.30 - 15.00 - TALAKA.GAME. Праз імітацыйную гульню вучымся ўзаемадзейнічаць з
рашэннем рэальных грамадскіх праблем, спрабуем сябе ў ролі лідэра, практыкуем
групавыя формы крэатыўнасці - вучымся эфектыўным стратэгіям каманднай працы! (Канферэнц-зала).
14.00 - 16.00 - Магічны круг пажаданняў на 2014 год. Вядучыя: Ю.Дзік,
А.Данченко. (Малая зала).
17.00 - 19.00 - КІНАПАКОЙ. Прагляд каляднай камедыі. (Канферэнц-зала).
субота, 28 снежня,
11.00 - 13.00 - майстар-клас Алены Гіль. Запрашаем дзяцей і дарослых акунуцца ў
атмасферу сатворчасці: праз творчасць становімся бліжэй адзін да аднаго!
(Вялікая зала).
14.00 - 16.00 - студыя аўтарскага малюнка маладой і таленавітай мастачкі Сашы
Страшко. Запрашаем стварыць свой маленькі пераднавагодні шэдэўр! (Вялікая
зала).
14.00 - 19.00 - КІНАПАКОЙ. Глядзім мульцікі. (Канферэнц - зала).
Праз творчасць бліжэй адзін да аднаго! Ніколі не позна пражыць шчаслівае
дзяцінства!
Свята пачынаецца ў нас!
VK
FaceBook