Навігацыя па сайту
Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр Сучасных Мастацтваў у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску з 28 кастрычніка запрашае наведаць выстаўку «МЫ» Сяргея і Дзмітрыя Брушко. На працягу тыдня вы��таўка будзе праходзіць у гарадскім трамваі №1.

Расклад руху гарадскога трамвая №1 (вагон №118): 6.14 - 10.13 і 15.11 - 19.25.

 

Фатаграфii выстаўкі «МЫ» — гэта аповед двух фатографаў, бацькі і сына, пра сваю краіну. Фатаграфіі стужкавай эпохі 1980-1990-х гадоў Сяргея Брушко размяшчаны разам з лічбавымі каляровымі фатаграфіямі Дзмітрыя Брушко, дэманструюць розніцу не толькі ў пакаленнях, але і ў тэхналогіях, і ў тэмпе жыцця. Часта для таго, каб убачыць розніцу паміж мінулым і цяперашнім, неабходна візуальна супаставіць дзве карцінкі: тады і цяпер. Выстаўка ўяўляе сабой погляд двух пакаленняў на беларускую штодзённасць.

Прадстаўленыя на выстаўцы ў трамваі фатаграфіі, часам наіўныя, часам не пазбаўленыя аўтарскага сарказму, у агульным і цэлым, уяўляюць сабой замалёўкі паўсядзённага жыцця горада, вёскі – пранiзаны любоўю і болем аўтараў за родныя мясціны. Выстаўка імкнецца «выцягнуць» пасажыра з патоку яго ўласнай, магчыма нават неасэнсаванай, штодзённасці – і прапануе яму зазірнуць у «фатаграфічнае люстэрка», убачыць там сваіх суайчыннікаў, суседзяў, сяброў, а можа быць і самога сябе.

Дадзенай выстаўкай Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў імкнуцца адрадзіць традыцыю трамвайных выставак, распаўсюджаную ў Мінску напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў.

Аўтары i арганiзатары выстаўкі выказваюць глыбокую падзяку ГП «Мінсктранс» у асобе генеральнага дырэктара Лявонція Папянка і начальніка рэкламнага аддзела Алены Максiмовіч, а таксама філіялу прадпрыемства «Трамвайны парк» у асобе кіраўніка Алега Сінькевіча. і намесніка дырэктара па перавозках Алы Пянюшкiнай за аказаньне садзейнічання ў магчымасцi стварэння выстаўкі.

 

Мерапрыемства праходзiць у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску. Больш iнфармацыi тут: http://mfm.by/

2882468

аддзел выставак