31 сакавіка
2015 г. а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
(пр.Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Уладзіміра Вішнеўскага
«БУДАЎНІЦТВА ЧАЛАВЕКА». Выстаўка прымеркавана да 60-годдзя з дня нараджэння і 40-годдзя
творчай дзейнасці аўтара.
«Гэта мае
разважанні на тэму дуалізма чалавека – чалавека светлага, духоўнага і зямнога
са сваімі страсцямі; свет духоўны і свет матэрыяльны. Гэта апавяданне аб
адзінай матэрыі Сусвету з рознымі слаямі «часу», з якіх узнікаюць разнастайныя
міры, асобы, гістарычныя постаці і падзеі, аб святле і сутонні чалавечых душ.
Чалавек на
працягу жыцця змяняецца ўнутрана і вонкава (душа-цела) – і гэта, натуральна, і
ёсць бясконцае «будаўніцтва чалавека», барацьба белага і чорнага (светлага і
цёмнага).
Экспазіцыя
выстаўкі будзе ўключаць серыю аркушаў у змешанай тэхніцы, змест якіх –
прыгажосць формаўтварэння, перастварэння чалавека, а таксама серыю драўляных і
гранітных скульптур. Будзе і вялікі шэраг кніжных ілюстрацый і станковых работ,
звязаных з кнігай, малюнкі і работы, прысвечаныя Чарнобылю».
У.
Вішнеўскі
Уладзімір Вішнеўскі
Нарадзіўся 17 лютага 1955 у
в.Балотчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
1973-1979 – вучыўся на аддзяленні
графікі мастацкага факультэта Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага
інстытута (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
З 1987 – выкладчык БДАМ.
1996-2002 – загадчык кафедры графікі
БДАМ.
З 1995 – акадэмік графікі ГА «Беларуская акадэмія выяўленчага мастацтва».
У 2003 атрымаў дацэнта па
спецыяльнасці «графіка».
З 1997 – удзельнік мастацкіх выставак.
З 1988 – сябра Беларускага саюза мастакоў.
Адзначаны дыпломамі конкурсаў кнігі.
Выстаўка
працягнецца па 16 красавіка 2015 г.
2882468
аддзел выставак
VK
FaceBook